Сёньня спаўняецца 4 гады з дня прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, дня, які назаўжды будзе зьвязаны з адмовай рэжыму ад дэмакратыі і жорсткімі рэпрэсіямі. Сфальсіфікаваныя вынікі выбараў выклікалі шырокія пратэсты, якія сутыкнуліся з шакавальным гвалтам і сыстэматычнымі рэпрэсіямі беларускага народа.
Дзясяткі тысяч беларусаў былі арыштаваныя і падвергнутыя катаваньням. Сотні тысяч былі вымушаныя зьехаць з краіны з-за палітычнага перасьледу.
Рэпрэсіям падвергліся і незалежныя СМІ, якія рэжым забараніў на тэрыторыі Беларусі, прызнаўшы "экстрэмісцкімі".
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі, захапіўшы ўладу праз сфальсіфікаваныя выбары 2020 года, пасля распаліў міграцыйны крызіс на ўсходняй мяжы Эўрасаюза. Гэтыя дзеяньні, разам з аказаньнем падтрымкі і стварэньнем магчымасьці ўварваньня Расеі ва Украіну, дэманструюць абуральную непавагу рэжыму да міжнароднага права і яго жаданьне дэстабілізаваць рэгіён.
З набліжэньнем прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2025 года становіцца відавочным, што правядзеньне свабодных і сумленных выбараў у Беларусі не магчыма. Рэжым працягвае трымаць уладу жалезнай хваткай, і няма ніякіх прыкмет значных зрухаў, якія б дазволілі правесьці легітымны выбарчы працэс. Міжнародная супольнасьць павінна заставацца пільнай і працягваць настойваць на сапраўдных дэмакратычных зьменах у Беларусі.
Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы (АБА) заклікае ўрад ЗША і нашых міжнародных саюзьнікаў захаваць і ўзмацніць санкцыі супраць асобаў, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі. Мы заклікаем міжнародную супольнасць дапамагчы ў вызваленьні 1482 беларускіх палітвязьняў і забясьпечыць прыцягненьне да адказнасьці вінаватых у сьмерці 23х чалавек, якія загінулі ад міліцэйскага гвалта і нечалавечых умоў зьняволеньня. Акрамя таго, мы выступаем за ўзмацненьне падтрымкі беларускіх грамадзянскіх арганізацый, якія нястомна працуюць у надзвычай цяжкіх умовах для прасоўваньня правоў чалавека і дэмакратыі.
Таксама мы настойліва раім амэрыканцам беларускага паходжаньня пазьбягаць паездак у Беларусь. Рэпрэсіі рэжыму, якія працягваюцца, прывялі да пазбаўленьня волі людзей на падставе мінулых заяваў у сацыяльных сетках або меркаванай апазіцыі да ўрада. Наведваньне Беларусі ў гэты час стварае значныя рызыкі для асабістай бяспекі і свабоды.
AБA выказвае непахісную салідарнасьць з народам Беларусі ў яго пастаяннай барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека. Мы будзем працягваць адстойваць іх справу і павышаць дасведчанасьць аб жахлівай сытуацыі ў Беларусі.
Наша барацьба за свабоду не забытая. Мы разам з беларусамі будзем працягваць працаваць дзеля будучыні, дзе Беларусь будзе свабоднай, дэмакратычнай і справядлівай.
ABA has developed a network of Belarusian American organizations in fourteen states and 25 cities, and several Belarusian-American nonprofits.
Our main goal is to unite Belarusian American people and organizations to mutually work on educating about Belarus's history, culture, and political situation in the country, preserving and developing the Belarusian language and culture, and supporting Belarusians in building a strong civil society.
The Association of Belarusians in America (ABA) team is comprised of activists that represent Belarusian communities in 25 cities across 14 states.
We are Belarusian-Americans of different ages, occupations, and education living in different states yet connected through our Belarusian heritage and strive to help our home country.
We started as individual Facebook groups across the United States. In 2021 we founded our nonprofit organization that became a national umbrella uniting Americans of Belarusian descent.
The Association of Belarusians in America (ABA) has two agendas:
To support and facilitate democratic change in Belarus,
To unite the Belarusian-American Community and to preserve Belarusian cultural and historical heritage in the USA.